Вынікі 2017-га, прагнозы на 2018-ы ды перспектывы медыйнага бізнесу ў Беларусі – ад новага ўладальніка «БелГазеты».
Кірыл Жываловіч, уладальнік выдання «БелГазета», кажа, што нашае грамадства і эканоміка перабываюць нібы ў коме:
«Зрухаў у 2017 годзе да таго, каб мы прачнуліся, я не бачыў».
Ягоны рэцэпт – «уключыць мазгі».
Падрабязней пра вынікі мінулага году і прагнозы на 2018-ы, чаму дэкрэт аб спрыянні IT не павінен занадта захапляць, што будзе з наборам жаданняў «чарка, скварка ды іншамарка» – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Кірылам Жываловічам.