Размова дня Кіркевіч пра нападнікаў на абаронцаў Курапатаў: Я ж таксама белая раса


У выніковай размове тыдня – публіцыст Алесь Кіркевіч, чалавек, які непасрэдна бярэ ўдзел у абароне гістрычнага помніка – Курапатаў. Менавіта з гэтай падзеі вядоўца Ўсевалад Сцебурака пачынае сваю праграму.

Трывае абарона Курапатаў, якая ўжо па ліку. Людзі сабраліся, паставілі намёт і каля будоўлі, якая зноў-такі ў чарговы раз зʼявілася на мяжы ахоўнай зоны ідзе зацятае, з месцамі элементамі трагедыі, змаганне грамадства з машынай ці то будаўніцтва, ці то дзяржавай.

Алесь Кіркевіч стаўся ньюсмейкерам тыдня. Што адбываецца ля Курапатаў? Чаму такая нездаровая актыўнасць вакол гэтага «сумнага месца»?

«Курапаты – такое зачараванае месца. Спачатку МКАД, потым Бульбаш Хол, цяпер гэтая праблема. Зараз кажуць, можа гэта не так важна, на ўскраіне, а не на месцы самых магілаў і так далей – гэта чарговы прэцэдэнт. Зараз абрэжуць гэты клапцік зямлі. Пасля будзе наступны, наступны. То бок трэба раз і назаўжды адбіць ахвоту ў чыноўнікаў і інвестараў лезці ў гэтую тэрыторыю. Гэта святое, усё, не можна сюды лезці».

Да чаго апелюе забудоўшчык

Паводле спадара Алеся, спачатку застройшчык узяў у арэнду тэрыторыю, якая яшчэ была тэрыторыяй ахоўнай зоны.

«Пасля гэтую тэрыторыю з ахоўнай зоны выключылі, пасля ўжо прадалі. І ён [забудоўшчыкрэд.] апелюе, што тэрыторыя была выстаўлена на тэндэр, маўляў, вінаваты ва ўсім чыноўнікі».

У Беларусі, лічыць публіцыст, вельмі слабая традыцыя круглага стала. Прасцей нашмат пайсці на канфантацыю, не заўважаць адзін аднаго. Таму на месцы забудоўшчыка, або старшыні Менгарвыканкаму Шораца трэба было прыехаць да пратэстоўцаў і пачаць з імі размаўляць.

«Гэта быў бы палітычны крок з іх боку добры, і нават, для навінаў, сказаць, што я прыйшоў з адкрытай душой, хачу ж нешта зрабіць. А тое, што яны адварочваюцца спіной – гэта ўжо слабая пазіцыя з іхнага боку».

Што адбылося ўночы 23 лютага на Курапатах

Людзі, якія, візітавалі маленечкі намётавы лагер і ўтварылі брутальны прэцэдэнт – хто яны былі? Трэцяя, асобная, сіла? З такім пытаннем Усевалад Сцебурака звярнуўся да Алеся Кіркевіча.

«Нам хочуць прадставіць гэта як трэцюю сілу. І тое, што яны ненатуральна вельмі выгукалі »Белая раса« і так далей падчас нападу, гэта было смешна. Я ж таксама белая раса, мне крыўдна. Нам хочуць прадставіць як ідэалагічную барацьбу. Маўляў, ёсць нейкія нашыя апаненты ўльтраправыя: расейцы ці хто. Яны напалі на прабеларускіх правых, абаронцаў Курпатаў».

Паводле Алеся, усё па-іншаму. Проста курсантаў міліцыі пераапранулі ў чорныя спартовыя касцюмы.

За што змагаюцца жыхары па вуліцы Мірашнічэнкі?

Мясцовыя жыхары не хочуць ушчыльнення. Але, паводле Алеся Кіркевіча, вельмі важны момант:

«Вельмі беларускі момант, што тут і нацыянальнае, і духоўнае, і гістарычнае суседнічае з сацыяльным. Усё звязваецца ў адно».

Другія пытанні размовы – пастанова пра спіс 13 творчых саюзаў рэспублікі, у які не трапілі знакамітыя пісьменнікі, сябры альтэрнатыўнага аб’яднання; а таксама свята 23 лютага (видэа): наколькі яно актуальнае ў сучасным беларускім грамадстве.

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».

Каментары