Відзьмо-невідзьмо Кінапрэм’ера тыдня: «Зроблена ў Амерыцы»


Сёлета актору Тому Крузу споўнілася 55, а ён выглядае маладым. І па-ранейшаму бярэ удзел у актыўных, нават, гарэзлівых стужках, стварае моцныя вобразы мачо. На гэтым тыдні мы зноў сустрэнемся з Томам у фільме з назвай «Зроблена ў Амерыцы». Рэжысёр, які калісьці здымаў прыгоды «Містэра і місіс Сміт», Даг Лайман, у сюжэце распавядае нам пра свой новы праект.

Гэта гісторыя пілота Бары Сіла. Ён ў 80-тыя гады спрычыніўся да сакрэтнай вайны, якую ЦРУ вяло ў паўднёвай Амерыцы супраць наркамафіі.Сюжэт досыць заблытаны, мы прапануем сваю версію, бо насамрэч невядома, якім чынам усё пачалося, чаму Пабла Эскабар меў бязмежны давер да нашага героя… Эскабар, як ведаем, быў адным з буйнейшых наркагандляроў у тую эпоху. А вось калі герой пачаў дапамагаць ЦРУ – гэта пытанне.

Бюджэт фільма не раздзімалі, выдаткі на здымкі склалі 50 мільёнаў долараў. Гадоў 20 таму гэта быў вялікі бюджэт блокбастэра, сёння – нармалёвы, нават, сціплы бюджэт для фільма, які мае глабальны пракат. Звычайна стваральнікі атрымоўваюць адсотак прыбыткаў ат пракату такой стужкі.

Падрабязней у відэа вышэй.

Каментары