Калі верыць у містычныя супадзенні – дык поспех новай стужкі Найта Шʼямалана «Спліт» – гэта чарадзейства! Бо ў галаве галоўнага героя жывуць 23 розныя асобы! І ўявіце, фільм на сённяшні дзень ужо сабраў касу больш чым у 23 бюджэты!
Надзвычай паспяховая стужка, хоць там няма нічога, апрача містычнага маніячнага трылеру. Зараз пабываем на сусветнай прэмʼеры таго «Спліту».
Калісьці гэты рэжысёр-індус праславіўся трылерам «Шостае пачуцце». З тых часоў ён зняў шмат усяго. Поспех быў зменлівы… Цяпер яму пашанцавала з акторам Джэймсам МакЭвоям, якому ўдалося здзівіць гледачоў.
«Спліт» пачынаецца, як звычайны трылер. Маньяк выкрадае траіх дзяўчат, трымае іх у падвале сваёй хаты ды здзекуецца з іх з дапамогай ягоных 23-х асоб. Паказаць гэтыя асобы і было самым цяжкім.
На здымкі трылера выдаткавалі ўсяго 9 мільёнаў долараў. Але глабальная каса фільма ўжо дасягнула 240 мільёнаў долараў. Небывалы поспех для рэжысёра, сцэнарыста і прадзюсара Найта Шʼямалана.
Джэйз МакЭвой лічыць: Самая цяжкая роля за ўсю маю карʼеру! Своеасаблівы бенефіс. Часам я пераскокваў з аднаго вобраза ў іншы за секунды.
Трылер «Спліт» пачынае дэманстравацца ў беларускім пракаце пасля 16 сакавіка.