Відзьмо-невідзьмо Кінапрэмʼера тыдня: «Мама!» Дарэна Аранофскага


У Беларусі выходзіць у пракат стужка «Мама!» Дарэна Аранофскага. Рэжысёр лічыць, што людзі мусяць глядзець ягоны новы фільм «Мама!» абсалютна непадрыхтаванымі. Чаму Аранофскі хоча, каб так было, пра ўсё гэта мы зразумеем толькі пасля прагляду. Які ў гэтым падман? Ці падману няма?

Дарэн Аранофскі стварыў сабе рэпутацыю арыгінальнай рэжысёрскай стылістыкай. Па чутках, экс-гераіня «Галодных гульняў» Джэніфэр Лоўрэнс круціла з ім раман падчас здымкаў фільма.

«Маці»- гэта ня тое трылер, ня тое фільм жахаў, ня тое – філасофская драма з шэрагам сакрэтаў. Пі-ар стужкі грунтуецца на нявызначанасці сюжэта і на шматзоркавым складзе стваральнікаў.

Падчас прэс-канферэнцыі Аранофскі сказаў:

«Бачыце, як здараецца… Каб зняць свайго «Чорнага лебедзя» я чакаў цягам 10 гадоў. Каб зняць свайго «Ноя» – чакаў ажно 20! А тут, увесь праект склаўся за 5 дзён. Я, нават, не паспеў зразумець, што ды як. Мы шмат імправізавалі, шмат чаго змянялі на здымачнай пляцоўцы».

Хаўер Бардэм падхоплівае:

«Мяркую, што фільм грунтуецца на спрэчках пра стасункі стваральніка і ягонага твора. На ўсіх узроўнях».

Павольнае жыццё герояў парушае прыбыццё патаемнай пары ў іхную хату. Мішэль Пфайфер і Эд Гарыс – сапраўдныя майстры саспенсу.

Дарэн Аранофскі не хоча, каб гледачы ведалі хоць якія падрабязнасці пра фільм да прагляду. Ён, з аднаго боку, не распавядае пра дэталі, а з іншага – сцвярджае, што «Мама!» – гэта ягонае «выццё на месяц».

Трэйлер стужкі таксама абяцае шмат перажыванняў. Відавочна, што ў сюжэце прысутнічаюць містыка, спецэфекты ды, магчыма, трывожныя сны. А што канкрэтна – гэта ўжо кожны вызначыць сам для сябе.

Рэдкі выпадак, але фільм пачынае сусветны пракат адразу пасля фестывальнай прэмʼеры. У беларускіх кінатэатрах напалохацца гэтымі жахамі можна будзе пасля 14-га верасня.

 

Сяргей Філімонаў

Каментары