Відзьмо-невідзьмо «Кінапрэмʼера тыдня»: «Горы паміж намі»


Цікавая прэмʼера, з назвай «Горы паміж намі». Гэты фільм здымаўся паводле аднайменнага рамана Чарлза Марціна.

Сюжэт грунтуецца на досыць звычайнай гісторыі – героі ляцяць у самалёце. Адбываецца катастрофа, яны не загінулі, але апынуліся ў абсалютна дзікай мясцовасці. Пілот нікому не пакінуў плана свайго палёту. Таму герояў, нават, ніхто не будзе шукаць.

У цэнтры ўвагі – акторка Кейт Ўінслет, бо гэта акурат яна выконвае тут галоўную ролю. Неўзабаве, 5-га кастрычніка, зорцы «Тытаніка» споўніцца 42 гады.

Героі фільма пацярпелі, але гэта яшчэ не канец свету. Тут толькі пачынаецца барацьба за выжыванне. У гераіні – зламаная нага. Ейны спадарожнік – нейрахірург. Але яны не могуць дамовіцца, як дзейнічаць. Крытыкі жартуюць, што дай гэтым акторам чытаць тэлефонную кніжку ў цёмным кутку – і ўжо гэта будзе цікава слухаць.

У беларускім кінапракаце фільм пачынаюць дэманстраваць 5-га кастрычніка.

Глядзіце таксама:

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Каментары