Сведкі. 2000-я Катаванні ў беларускіх турмах


У першае дзесяцігоддзе ХХІ ст. улады Беларусі менавіта турмамі затыкалі рот кожнаму, хто асмельваўся публічна выказаць сваё меркаванне. А за кратамі людзей спрабавалі ламаць катаваннямі.

Што такое катаванне ў беларускіх турмах, напоўніцу спазнаў палітык, літаратар, бізнесовец Андрэй Клімаў, якога тройчы знявольвалі за перакананні ды апазіцыйныя дзеянні. Ён і сведчыць пра метады і спосабы катаванняў у беларускіх турмах на прыкладзе Мазырскай калоніі ўзмоцненага рэжыму, якую палітык называе пеклам.

Вы пачуеце паказанні і былых палітвязняў: Алеся Кіркевіча ды Аляксандра Класкоўскага, асуджаных за ўдзел у Плошчы–2010. Падсумоўвае размову праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Ён падкрэслівае, што беларускія і замежныя праваабаронцы, міжнародныя структуры ды арганізацыі шматразова патрабавалі і патрабуюць ад уладаў наладзіць правяранне ў турмах краіны ды спыніць фізічныя і маральныя здзекі з людзей. Аднак іхных галасоў рэжым дасюль не пачуў.

Каментары