Касінераў: Калі праваахоўнікам паказваюць, што яны робяць антызаконныя рэчы – гэта іх чапляе


21 красавіка Вячаславу Касінераву змянілі меру стрымання ды вызвалілі яго з следчага ізалятару на Валадарскага ў Менску. «Белсат» паразмаўляў з актывістам.

Ці статус палітвязня дапамагаў вам за кратамі?

Я бачу ў гэтым вялікую працу маіх паплечнікаў, сяброў і праваабаронцаў, якія разабралі па пунктах, чым ёсць гэтае злачынства, і што ім ня ёсць. Паводле рэакцыі «праваахоўнікаў», іх гэта зачапіла. Сюжэт пра мяне выйшаў па першым федэральным [імаверна, Першым нацыянальным. – Заўв. «Белсат»] непасрэдна пасля таго, як атрымаў гэты статус. Калі людзям паказваюць, што яны робяць антызаконныя, антыканстытуцыйныя рэчы – напэўна, гэта чапляе.

Глядзіце размову Валера Руселіка з Вячаславам Касінеравым у «Гарачым каментары»


Крымінальная справа супраць маладзёна, усчатая за здзейснены ім перформанс, працягваецца. 13 красавіка на знак пратэсту супраць міліцэйскіх рэпрэсіяў Касінераў закінуў пятлю на шыю помніка царскаму гарадавому, пастаўленаму нядаўна ў цэнтры сталіцы. Міліцыянты на актывіста абразіліся, заявіўшы, што царскі гарадавы – гэта святое, ды арыштавалі хлопца. Суд адбудзецца 27 красавіка.