Выступ Ірыны Давідовіч, кандыдаткі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі быў зняты з тэлеэфіру без папярэджанняў і тлумачэнняў. Улады Беларусі выкарыстоўваюць цэнзуру, парушаючы нават свае законы.
Ірына Давідовіч вылучаецца па Іўеўскай выбарчай акрузе № 54, прадстаўляе Аб’яднаную грамадзянскую партыю, якая ўваходзіць у Правацэнтрыскую кааліцыю. Кандыдатка падрыхтавала відэазварот да выбарцаў, які пачынаецца з аўтабіяграфіі, апісання праблемаў і закліка да выбарцаў. Без усялякіх папярэджанняў запіс быў зняты з эфіру тэлебачання.
«Я ўдзельнічаю ў выбарах ужо ў трэці раз і калі ў папярэдніх выступах я заклікала да пераменаў і змены ўлады, то зараз я ўпэўнена, пераменаў да лепшага ня будзе, пакуль пры ўладзе Лукашэнка. Намі кіруе чалавек, які жыве ў сваім адасобленым свеце. Нам смешна назіраць яго суботнікі з гарбузамі і паненкамі. Мы бачым, як на парадах афіцэры і генералы аддаюць гонар нейкаму непаўнагадоваму хлопчыку. Як яны могуць кіраваць войскам, ці нашае войска толькі для паказухі. Мы жывем у цырку, штодзённа, ужо на працягу 25 гадоў».
Працяг размовы – у сюжэце.
Ірына Давідовіч: Лукашэнка сам не сыдзе, давайце дапаможам яму
Віталь Бабін belsat.eu