Агляд падзеяў культуры Ілюстрацый рэнесанс – яшчэ два тыдні ў гасцях у нас


Добры ілюстратар вядзе аповед нароўні з пісьменнікам. На выставе ў галерэі Акадэміі мастацтваў – якраз такія самадастатковыя творы польскай кніжнай графікі.Тут можна пазнаёміцца з трыма прадстаўніцамі маладой хвалі. Мастачка і выкладчыца Моніка Гануляк (Monika Hanulak) у аздабленні кніг сумяшчае сюррэалістычную манеру і дызайнерскі падыход. На выставе – фрагменты трох яе выданняў.А Агата Дудэк (Agata Dudek) і Малгажата Новак (Małgorzata Nowak), якія аб’ядналіся ў студыю «Акапулька», завесілі сцены галерэі яркімі плакатамі:

«Мы займаемся аздабленнем кніжак, плакатамі, дызайнам візуальных ідэнтыфікацыяў, робім муралы, прынты для адзення ды розныя іншыя рэчы, у якіх ілюстрацыя выкарыстоўваецца як асноўны элемент».

Кніжная графіка ў Польшчы перажывае рэнесанс. Пра гэта сведчыць хаця б той факт, што польскія мастакі чатыры гады запар атрымліваюць «ілюстратарскі Оскар» – прэмію «Bologna Ragazzi», якая даецца найлепшым ілюстраваным выданням у свеце.

Распавядае Моніка Гануляк, ілюстратарка: «Мы сапраўды маем глыбокія традыцыі. І польская школа плакату, і польская школа ілюстрацыі – адметная авангардная з’ява, у якой мноства кірункаў і цікавых уласных эксперыментаў, фармальных ды інтэлектуальных».

Гэтаю выставаю закончыўся Месяц польскай літаратуры, але паглядзець узоры графікі ў галерэі «Акадэмія» можна яшчэ два тыдні.Іншыя тэмы: Зміцер Вайцюшкевіч спявае Караткевіча ў Гомлі. Гарадзенская выстава «Пан Тадэвуш. Сённяшні дзень» – да 160-годдзя з дня смерці Адама Міцкевіча. Італія дасць мільярд еўраў на культуру і тоеснасць.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Каментары