21 лютага адзначаюць Дзень роднае мовы. Ігар Случак, вядомы папулярызатар беларускае мовы з Гомля, кажа, што называць беларускую мову мёртвай абсалютна няслушна:
«Я вось, напрыклад, вырас у рэальна беларускамоўным асяроддзі. Толькі па-беларуску і размаўлялі. Гэта Менская вобласць, Любаньскі раён».
Паводле Случака, з прыезджых дзяцей, якія размаўлялі па-расейску, смяяліся:
«Была такая дзіцячая дыскрымінацыя! Для тых мясцінаў гэта было ненатуральна. У школе ўсе выкладалася па-беларуску. Толькі мой бацька хіба, які быў завучам, па-расейску гаварыў».
Пра ламанне коп’яў у барацьбе за беларушчыну, чаму Купалу і Коласа сёння б прызналі дармаедамі ды які лінгвістычны прыклад можа падаць Аляксандр Лукашэнка – у «Размове Калінкінай».