Алег Волчак з «Прававой дапамогі насельніцтву» кажа, што людзі ў спартовыя строях – не міліцыя, а «братва».
«Людзей з тралейбусаў выцягвалі не супрацоўнікі міліцыі: не было формы, ніхто не прадстаўляўся. Яны больш за ўсё нагадвалі «брацішак» з 90-х. Памятаеце, калі братва так з кувалдамі забягала, калі білі, лупежылі людзей? Сёння генеральны пракурор сказаў: «Будуць заявы – тады будзем разбірацца». А не трэба заяваў: паводле закону аб пракуратуры галоўны пракурор цяпер можа распачаць гэтае следства – ёсць відэа.
Гэта былі не проста збіцці – гэта былі катаванні.
Неапазнаныя машыны – вельмі ўсё дзіўна».