Размова дня Хто ўзначаліць «брыгаду» БНФ замест Янукевіча?


Вядоўца перадачы «Размова» Уладзімір Мацкевіч працягвае задаваць нязручныя пытанні лідарам беларускай апазіцыі.

У прыватнасці, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адказаў на закід, што партыя сёння не выглядае на фронт ані колькасна («хутчэй, гэта атрад ці брыгада», па словах Мацкевіча), ані па баявітасці.

«Мы не імкнемся і ніколі не імкнуліся, нават пры папярэднім кіраўніцтве, быць самымі радыкальнымі. Не думаю, што на сённяшні момант радыкальнасць можа быць інструментам для кагосьці, каб наблізіць перамены ў Беларусі», – заявіў Янукевіч.
Чаму немагчымае аб’яднанне апазіцыйных сілаў? Як Янукевіч ацэньвае свае старшыняванне перад хуткім зыходам з гэтай пасады? Хто ачоліць

партыю БНФ? Па словах Янукевіча, у красавіку палітычная камісія партыі назаве прозвішча палітыка, якога яна будзе рэкамендаваць «фронтаўцам» на гэтую ролю.

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».

Каментары