Халодны душ для Валодзі. Чаму мядовы месяц Пуціна і Трампа скончыўся?


«ПраСвет» з Алінай Коўшык.

Крым як краіны Балтыі

Масква спадзявалася, што пасля інаўгурацыі Трампа ЗША распачне працэс адмены санкцыяў. Узамен атрымала прапанову вярнуць анексаваны Крым Украіне і спыніць агрэсію на Данбасе. Крамлёўскія аналітыкі прапаноўваюць Захаду трактаваць паўвостраў як краіны Балтыі, што гэта значыць? Руслан Шошын.

Суседзі Расеі не гатовыя абараняць інфармацыйны суверэнітэт

Як расейцы дэзынфармуюць насельніцтва шасці краінаў постсавецкага рэгіёну? Інтэрвю з Барысам Навасардянам, кіраўніком праекту «Прапаганда парушае разуменне» Усходняга Партнёрства па аналізе дэзынфармацыі ў Беларусі, Украіне, Малдове, Грузіі, Арменіі ды Азербайджане і прэзідэнтам Ерэванскага Прэс-клубу.

Хісткая адміністрацыя

Дваццаць шэсць дзён – столькі паспеў прабыць на пасадзе дарадцы прэзідэнта ЗША ў пытаннях нацыянальнае бяспекі Майкл Флін. Адстаўка праз падазрэнні ў кантактах з расейскім паслом, падазрэнні ў супрацы з расейскаю выведкай і процьма скандалаў, што датычаць унутраных справаў ЗША. Усевалад Шлыкаў.

У Мюнхене без Беларусі

Дамова пра ліквідацыю савецкіх і амерыканскіх ракетаў сярэдняй ды малой далёкасці. Кадры ўжо 30 гадоў належаць да гісторыі. Як высветліла амерыканскае выданне «Нью-Ёрк Таймз», праз беспрэцэдэнтнае для 21-га стагоддзя нарошчванне сілы Масквою ўласна дамова ўжо таксама засталася ў мінулым. У дзень пачатку штогадовае Мюнхенскае канферэнцыі Ігар Кулей разбіраўся ў пагрозах глабальнай бяспецы.

«Беларусь для Еўропы праблема і надзейны партнёр адначасова»

Ці еўрапейскі праект прывабны Беларусам? Ці Еўропа скажа Беларусі: «Мы вас чакаем»? Што «еўрапейскасць» азначае для беларусаў? Інтэрвю з Уладам Вялічкам, нацыянальным каардынатарам Форуму грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнёрства» па Беларусі і генеральным дырэктарам міжнароднага кансорцыуму EUROBELARUS.

Беспілотнікі на службе тэрарыстаў

Ісламісты выкарыстоўваюць беспілотную авіяцыю, саматужную і небяспечную. Што Захад можа супрацьпаставіць гібрыдным эскадрыллям і прычым тут Беларусь? Яраслаў Сцешык.