Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус: Людзі плачуць. Працы няма


«Падставаў для скасавання не бачыцца». У сваім адказе на зварот дэпутаткі Ганны Канапацкай Адміністрацыя прэзідэнта палічыла скасаванне гэтак званага падатку на дармаедаў немэтазгодным. То бок не пабачыла ані асобных выпадкаў самагубства даведзеных паборам да адчаю людзей, ані тысячаў і тысячаў подпісаў за адмену Дэкрэту №3, сабраных на вуліцах ды ў інтэрнэце.

Тым часам подпісаў супраць падатку на дармаедства з кожным днём усё больш і больш, а атмасфера – усё гарачэйшая. Гэтак у Баранавічах на пікет да мясцовай падатковай інспекцыі сёння выйшаў тамтэйшы актывіст Партыі Беларускі народны фронт Мікалай Чарнавус.

У эфіры «Белсату» ён пракаментаваў сённяшні пратэст.

У гэтым людзі адчулі па грошах. Ніхто іх не прымушаў. Народ плакаў. Напрыклад, жанчына жыве ў Баранавічах, а дзеці ездзяць працаваць у Маскву. Няма працы ў Баранавічах.

Людзі нават не ведалі, што валанцёры збіраюць подпісы за адмену дэкрэту. Яны самі пачалі іх шукаць і шукаць, дзе распісацца.

Малойца прэзідэнт. 7 гадзінаў дурыў галаву. Некаторыя паверылі, што ён праз два гады адменіць. А ён і тры гады будзе збіраць мзду, і чатыры.

Людзі выходзяць не за сябе, а за родных.

Размову Валерыя Руселіка з Мікалаем Чарнавусамі глядзіце ў «Гарачым каментары»

Каментары