Грамадская актывістка Вольга Маёрава, каментуючы розныя рэйтынгі беларусак з нагоды 8 сакавіка, адзначыла, што «уплывовая жанчына і і тая, хто рухае Беларусь наперад, – гэта не тое самае».
Так, самай уплывовай яна назвала кіраўніцу Цэнтрвыбаркаму Лідзію Ярмошыну: «Яна не самастойная, па сутнасці, але тое, што яна робіць, уплывае на наша жыццё».
«Калі з нашымі мужчынамі нешта не тое, то трэба перадусім пытацца ў жанчынаў, чаму так», – кажа заснавальнік сайта «Моцныя навіны» з Гомля Пётр Кузняцоў.
Падрабязней пра гэта – у поўным выданні нядзельнай праграмы «Размова» з абмеркаваннем падзеяў тыдня. Госці – Вольга Маёрава, Пётр Кузняцоў, вядоўца – Усевалад Сцебурака.
Фота – ITAR-TASS / Vadim Rymakov