Гомельскія блогеры з «Ротарнай жаткі» распавялі, чаму з’ехалі за мяжу


Два з трох удзельнікаў праекту «Ротарная жатка» з’ехалі за мяжу, але не заклікаюць «усіх беларусаў з’ехаць за мяжу».

Дзмітрый Сабураў і Віктар Рубцоў, відэаблогеры з Гомлю, атрымалі візы на паўгода і цяпер знаходзяцца ў Чэхіі.

«На самой справе ўсё банальна. Нашая дзейнасць у Беларусі давяла да таго, што ў нас элементарна не хапала грошай, каб пракарміць нашыя сем’і. А знайсці працу ў Гомлі з нашай дзейнасцю станавілася амаль немагчыма. Калі нам прапанавалі папрацаваць на карысці іншай краіны, то адмаўляцца не было ніякіх прычынаў. Таму мы банальна паехалі працаваць і зарабляць. А наколькі, пакуль не ведаем», – распавёў Віктар Рубцоў.

У наступных выпусках відэаблогу хлопцы абяцаюць распавядаць пра эмігранцкае жыццё.

Больш – у відэа вышэй.