Мaю прaвa Хвалёны «Geely» за 5 гадоў ператварыўся на іржавую бляшанку на колах


Прадпрымальнік з Барысаву Сяргей Алешка працаваў на будоўлі беларуска-кітайскага аўтамабільнага заводу. У 2013 годзе замест заробленых грошай ва ўзаемазалік ён набыў аўтамабіль «Geely».

Прабег аўта быў ўсяго 4 кіламетры, па він-коду зразумела, што гэта трэці аўтамабіль, які сышоў с канвееру. Ужо праз 2,5 гады эксплуатацыі на кузаве пачала адвальвацца фарба ды з’яўляцца іржа. Тады аўта яшчэ было на гарантыі ды абслугоўвалася ў афіцыйнага дылера. Ад карозіі дзвярэй, задніх арак і капоту паспрабавалі зафарбаваць, але сітуацыі гэта не выратавала, цяпер адрамантаваныя дэталі выглядаюць яшчэ горш.

Днямі дзеці спадара Сяргея адчынялі дзверы аўтамабіля і зрабілі ў ёй дзірку пальцамі (!!!) Гарантыйны тэрмін абслугоўвання «Geely» скончыўся два гады таму. Цяпер аніводнага металічнага элементу без іржы на аўтамабілі не засталося. У кампаніі «БелДжы» каментаваць сітуацыю адмовіліся і прапанавалі дасылаць пісьмовы запыт.

Тым часам спадар Алешка перакананы, што ягоны аўтамабіль не перажыве яшчэ адной зімы. Ён хоча даведацца ў дылера, колькі яму прапануюць за пяцігадовую іржавую бляшанку на колах, каб набыць іншы аўтамабіль.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Працаўнік менскага прадпрыемства пацярпеў праз прафсаюзы.
  • Беларусы пра дзейнасць прафсаюзаў.
  • Прадпрымальніца з Чэрвеню дзевяць гадоў намагаецца адстаяць сваю маёмасць.
  • Жыхары Калодзішчаў працягваюць барацьбу з «Амкадорам».

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Глядзі таксама
Каментары