Гарачы каментар Ганна Канапацкая: людзі расчараваліся і ва ўладзе, і ў апазіцыі


Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая абвесціла аб запуску грамадзянскай кампаніі «Наперад, Беларусь!».

«За мінулы год не праходзіла ніводнага дня, каб я не атрымала нейкага ліста ці паведамлення ў Фэйсбуку, якія кажуць, што расчараваліся і ва ўладзе, і ў апазіцыі, але яны гатовыя ўдзельнічаць у палітычным жыцці Беларусі… Грамадзянская кампанія «Наперад, Беларусь!» будзе аб’ядноўваць усіх неабыякавых грамадзянаў, якія хочуць удзельнічаць у развіцці Беларусі, але якія па нейкім прычынам не могуць прыйсці ў тыя палітычныя структуры, якія ўжо існуюць у Беларусі», – патлумачыла Ганна Канапацкая ў «Гарачым каментары».

Фінансаванне кампаніі будзе адбывацца праз краўдфандынг, тлумачыць дэпутатка.

Больш – глядзіце ў відэа вышэй.

Каментары