Fink у студыі «Belsat Music Live»


Госць 30-га выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна – брытанскі выканаўца Fink. Ды-джэй у мінулым і блюзмен ды індзі-рокер сёння, які мае на рахунку 9 паспяховых рэлізаў.

Ягоныя песні гучалі ў саўндтрэках да «Доктара Гаўса» і «Тэорыі хлусні», ён спяваў з Джонам Лэджэндам і напісаў песню для Эмі Ўайнгаўc. У Менск выканаўца прыехаў, каб прэзентаваць свой новы дыск «Resergam» у межах сусветнага туру і выступіць з жывым сэтам у студыі «Belsat Music Live». Пра адчуванне прыгожага, кардынальныя змены ў кар’еры, рызыкоўныя канцэрты ў малавядомых яму краінах і пра свой інтарэс у Беларусі Fink і гітарыст Тым Торнтан распавядуць вядоўцы праграмы Міры Шульц.

Песні, якія прагучаць:

«Pilgrim» – 4.59

«Looking Too Closely» – 4.17

«Not Everything Was Better In The Past» – 4.45

«Cracks Appear» – 4.55

(словы і музыка Фіна Грынала)