Фантастычны тэлесерыял «Звышлюдзі»


У прыватнасці я не люблю глядзець бясконцыя серыялы, за сезонам сезон.

Заўжды лічыў іх мыльнымі операмі. Апошнім жа часам гэты від шоубізу набірае вагу. І чарговаму сезону якой-небудзь тэлевізійнай казкі зарганізуюць пампезную прэмʼеру, нібы вялікаэкраннаму фільму. Сцвярджаюць, што серыял «Звышлюдзі» – гэта своеасаблівы адказ папулярнай «Гульні тронаў» з боку імперыі Марвэл-коміксаў.

Пілотны эпізод серыяла паказалі ва ўсіх кінатэатрах сістэмы «Аймэкс». На жаль, у Беларусі няма аніводнай такой залы. Тым часам, у Кіеве ці Маскве паказ пачатковага эпізоду адбыўся. Усе героі (маўляў, звышлюдзі) валодаюць у фільме разнастайнымі звыш-магчымасцямі. У адной дзяўчыны – чарадзейскія валасы, у іншых герояў – свае перавагі.

Прадстаўнікі расы звышлюдзей уцяклі з фантастычнага касмічнага каралеўства, ды схаваліся на Зямлі, дзесьці на Гавайскіх выспах. Ад іх залежыць уратаванне ўсяго свету!

– Гэта можна параўнаць з «Гульнёй тронаў». Усё нагадвае пра сярэднявечча, але ў нейкім такім, касмічным асяроддзі. Стасункі, пачуцці, інтрыгі – амаль тыя ж самыя.

Гэтая прэмʼера адбылася на мяжы лета і восені. А тэлевізійны серыял пачнуць паказваць з 29 верасня на тэлеканале ABC. Першы сезон складаецца з 8 эпізодаў.