Еўропа шукае тэрарыстаў і ўзмацняе захады бяспекі


«Пасля стрэлаў я выскачыў з ложка, падбег да акна. Там былі паліцыянты, беглі пажарныя. Паўсюль дым, а ў небе верталёты».

У выніку рэйду трое тэрарыстаў загінулі, 7 асобаў затрымалі, сярод іх і ўласніка кватэры, дзе ў апошнія дні жылі джыхадысты.

«Хтосьці папрасіў аб дапамозе, і я аказаў паслугу. Мяне папрасілі пасяліць двух асобаў на тры дні і я дапамог, гэта нармальна. Я не ведаю, адкуль яны, што яны робяць. Калі б я ведаў, ці вы думаеце, я б пагадзіўся?»

З дому, дзе праводзілася спецаперацыя эвакуявалі 15 асобаў, у тым ліку дзяцей. Сярод загінулых аказалася і тэрарыстка-смяротніца.

«Там была жанчына, якая падарвала сябе а 7:30 раніцы. 300 метраў ад майго дому. Праз акно было бачна, што гэта не паліцыя яе застрэліла, а на ёй быў пояс шахіда».

Паводле некаторых звестак, галоўнаю мішэнню аблогі быў Абдэльгамід АбааУд – бельгіец мараканскага паходжання, якога называюць «ідэолагам» і галоўным арганізатарам пятнічных тэрактаў. Аднак ці ёсць ён сярод затрыманых або загінулых, пакуль не паведамляюць.Гэтая раніца была трывожная і ў краіне-суседцы. Напярэдадні ў Гановэры праз пагрозу бомбы на стадыёне адмянілі сяброўскі матч Нямеччына-Галандыя і эвакуявалі ўсіх гледачоў.

«Шкада, што адмянілі гульню, якая мелася быць сімвалічнай. Было столькі шуму і размоваў вакол гэтай гульні, а пасля яе адмянілі, і мы ізноў прагулялі – 2:0 на карысць тэрарыстаў».

Аднак большаць пагаджаецца, што гэтымі днямі ў прыярытэце мусіць быць бяспека. Асабліва калі госцем гульні разам з шэрагам міністраў мелася быць Ангела Мэркель. У слушнасці рашэння ўпэўненая і сама канцлерка.

«Я была гэтак жа засмучаная адменаю матчу, як і мільёны фанатаў. Але службы бяспекі прынялі адказнае рашэнне. Рашэнні, што прадугледжваюць канфлікт прыярытэтаў свабоды і бяспекі, – самыя складаныя».

Выбухоўкі на стадыёне не знайшлі, але прадстаўнікі футбольнай асацыяцыі Нямеччыны ўжо заявілі, што інцыдэнт у Гановэры сурёзна паўплывае на захады бяспекі на ўсіх матчах Бундэслігі.Зрэшты, узмацненне захадаў бяспекі – гэта тое, пра што кажуць цяпер па ўсёй Еўропе і за яе межамі. Зрэшты, узмацненне захадаў бяспекі – гэта тое, пра што кажуць цяпер па ўсёй Еўропе і за яе межамі. На вуліцах італьянскай сталіцы павялічылася колькасць паліцыянтаў і вайсковых патрулёў. Падобная сітуацыя і ў Маскве.Днямі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што прычынаю крушэння расейскага самалёта над Егіптам быў менавіта тэракт. Тым часам у ЗША з прычыны ананімных тэлефонных пагрозаў адмяняюць два рэйсы авіякампаніі «Эйр Франс» па маршруце Лос-Анджэлес–Парыж. Пры гэтым летакі ўжо былі ў паветры і зрабілі змушаную пасадку ў Солт-Лэйк-Сіці.ТР Белсат