Эксперт: Расейская ваенная пагроза – пужалка


Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер прапанаваў сфармаваць рэгулярную армію Еўразвязу. Кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў кажа, што гэтая ідэя пакліканая ўзмацніць адзінства ў ЕЗ – знітаваць яго краіны агульнай сістэмай бяспекі. Ці галоўны вораг – Расея?

«Расейская пагроза – хутчэй пужалка, якая выкарыстоўваецца палітыкамі для мабілізацыі электарату і абгрунтавання росту выдаткаў на войска», – лічыць эксперт.

Якія ж тады рэальныя пагрозы? Наколькі верагодная Трэцяя сусветная вайна? Навошта Еўразвязу агульная армія, калі ёсць НАТА? Чаму ЗША незадаволеныя еўрапейскімі сілавікамі? Чаму ўкраінцы перасталі давяраць беларусам у ваеннай сферы? Як расейскія генералы нагнятаюць напружанасць у рэгіёне?

Глядзіце пра гэта ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Андрэем Паротнікавым.