Гарачы каментар Эксперт: «Праграма Румаса будзе вельмі слабой і кампраміснай»


Таемнае галасаванне, у выніку якога наўрад ці хто сумняваўся. Сяргей Румас, паўтары месяцы таму прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам прэм’ер-міністрам, сёння фармальна зацверджаны на пасадзе і дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. За кандыдатуру Румаса прагаласавалі 105 са 106-ці дэпутатаў. З намі на відэасувязі з Менску – адзіная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, якая прагаласавала супраць.

Ганна Канапацкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, Менск:

«Па-першае, на сагласаванне з Палатай прадстаўнікоў павінна выносіцца кандыдатура прэм’ер-міністра, а не гатовы прэмʼер-міністр. А па-другое, паслухаўшы выступленне Сяргея Мікалаевіча магу сказаць, што так, у яго добрыя ідэі, але пра рэальныя крокі, як гэтыя ідэі будуць рэалізоўвацца, я не пачула. Акрамя таго я не пачула, што ўлада гатовая працаваць з бізнесам, слухаць, а галоўнае, чуць яго праблемы і вырашаць. Адсутнасць адказаў на пытанні: калі прыйдзе рэальнае падатковае паслабленне і паявіцца магчымасць працаваць у Беларусі справядліва і не баяцца за сваю маёмасць – гэта прымусіла мяне прагаласаваць так, як гэта сталася…»

Прапаноўваем таксама меркаванне ад кіраўніка Навукова-даследчага цэнтру Мізэса эканаміста Яраслава Раманчука, які таксама слухаў першы выступ перад дэпутатамі фармальна дапрызначанага кіраўніка ўраду, а таксама прыглядаўся да праграмы Сяргея Румаса.

Фота: Mikhail Metzel / TASS / FORUM

Глядзі таксама
Каментары