Размова дня Эксперт: Масква бачыць у «Менскім дыялогу» крывадушнасць хаўрусніка


Кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Андрэй Ягораў кажа, што мэтай «Менскага дыялогу» для Беларусі ёсць вызначэнне «такога свайго месца пры геапалітычным канфлікце паміж Захадам і Расеяй, якое было б бяспечным, каб не быць уцягнутай у гэты канфлікт».

Але тое складана, бо залежнасць ад Расеі не дае быць сапраўды нейтральнай краінай. Калі Захад падтрымлівае перамоўныя ініцыятывы Менску, то Масква бачыць у іх крывадушнасць хаўрусніка і хоча, каб Беларусь ахвяравала сабой, зазначае эксперт.

Падрабязней пра нашу кароткачасовую будучыню паміж Расеяй і Захадам, пра перспектывы ў іншых сферах, а таксама пра тое, што больш можа натхніць беларусаў – ВКЛ ці IT-тэхналогіі, глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Андрэем Ягоравым.

Глядзі таксама
Каментары