Гарачы каментар Эканаміст: Кантрабанда ў Расею падвышае кошты на ежу ў Беларусі


У Беларусі растуць кошты на тавары і паслугі. У сакавіку падаражэлі нават адміністратыўна рэгулюемыя пазіцыі – паслугі ЖКГ, паліва, вышэйшая адукацыя, квіткі на праезд. У гадавым вымярэнні рост складае 5,4 %. Каментуе эканамічны аглядальнік «Белсату» Станіслаў Івашкевіч.

«Раздача заробкаў напрыканцы мінулага году абагнала прадуктыўнасць працы, што вылілася ў рост коштаў. Другое, гэта рост крэдытавання – зніжэнне адсоткавых ставак. Людзі і фірмы ўзялі крэдыты і пачалі ўсё рэзка марнаваць. Гэта не друкаваныя грошы. Грашовая маса не павялічылася, а наадварот зменшылася ад пачатку года»

Станіслаў Івашкевіч адзначае, што беларусы «марнуюць грошы», беручы ў крэдыты аўты ды тэхніку.

«Усё выкідваецца на спажыванне і хуткасць абарачэння грошай у эканоміцы павялічваецца, і гэта выліваецца ў рост коштаў».

І дадае, што кантрабанда ў Расею таксама ўплывае на падаражэнне ежы ў Беларусі, аднак адзначае, што ўрад мае інструменты, якія могуць прытармозіць рост коштаў.

Чаму агульны рынак з Расеяй негатыўна паўплывае на рост коштаў і чаму расейскія санкцыі супраць Захаду закранаюць беларускія інтарэсы – глядзіце ў «Гарачым каментары».

 

Каментары