Эканаміст: Калумбійская мафія зацікавілася беларускімі прадпрыемствамі


Беларускі ўрад разглядае магчымасць продажу ірландцам нашага найбуйнейшага цэментнага заводу «Краснасельскбудматэр’ялы». Перамовы ішлі ў лістападзе, чуткі сведчаць, што пакуль урад і інвестары не зышліся ў кошце. Чвэрць стагоддзя, што Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю, ніякай прыватызацыі так бы мовіць фамільнага срэбра не назіралася. Няўжо час надышоў на тое, што раней лічылася табу? Эканаміст Леанід Заіка з намі на відэасувязі:

«Што яны будуць прадаваць? Па-першае, ёсць дзеці і ўнукі, трэба спачатку распілаваць для самых! А Краснасельскі і цэментная вытворчасць – вельмі стратная. Кітайцаў нанялі на мадэрнізацыю, пасядзелі, палічылі, – усе шукаюць дурняў проста. Не думаю, што тут зроблены вялікі крок наперад. […]

Французы кажуць, што яны цікавяцца нашымі прадпрыемствамі, каб паспець перагнаць немцаў. Ёсць такая міжкраёвая канкурэнцыя. Яны чакаюць, пакуль беларускі мядзведзь упадзе, і можна будзе яго рэзаць, пілаваць, камусьці шкура дастанецца, камусьці яшчэ штосьці. Гэта безумоўна існуе. Ёсць цікавасць да беларускай маёмасці і ў калумбійскай мафіі, і ў расейскіх мільярдэраў. Лукашэнка добра з імі дамаўляецца. […] Але на сёння замежным інвестарам у Беларусі няма чаго рабіць…»