Мaю прaвa Дзякуй чыноўнікам! У доме па пояс вады, а матрац паплыў па вёсцы


Сям’я Таццяны Чарняўскай з вёскі Відзы, што на Браслаўшчыне, пацярпела ад раптоўнае паводкі. І гэта, на ейную думку, адбылося праз недагляд чыноўнікаў і памылкі дарожных рабочых.

Пры канцы жніўня маленькая рачулка непадалёк ад дому раптоўна ператварылася ў небяспечную плынь. Праз патоп нават дзяцей давялося эвакуяваць з дому да родных. Наўрад ці сям’я зможа аднавіць жытло і наладзіць нармальнае жыццё хутка. У доме не засталося ніводнае цэлае рэчы.

Іншыя тэмы праграмы «Маю права»:

Жыхары Бараўлянаў і ваколіцаў намагаюцца абараніць зялёны масіў

Нашая праграма неаднойчы распавядала, як жыхары Бараўлянаў і навакольных пасёлкаў намагаюцца абараніць свой лес.

Людзі адмыслова пакідаюць сталіцу і будуюць тут дамы, каб дыхаць свежым паветрам і гадаваць дзяцей бліжэй да прыроды. Але горад наступае. Гэтым разам пад пагрозаю вынішчэння апынуліся пяць гектараў зялёнага масіву каля пасёлку Вопытны. Лес замінае будаўніцтву чатырохпалоснае аўтамагістралі. Чыноўнікі тлумачаць высяканне дрэваў і тым, што маюць намер пабудаваць школу і дзіцячы садок.У сваю чаргу мясцовыя жыхары кажуць, што для гэтага ўжо ёсць пляцоўка, акурат побач з лесам.

Новая забава сталічных горадабудаўнікоў

УП «Менскграда» – асноўная арганізацыя, што ажыццяўляе праектную дзейнасць у межах горадабудаўнічае палітыкі развіцця Менску і Менскага рэгіёну.

Яе чарговы праект прадугледжвае знос малапавярховікаў у раёне станцыі метро «Пралетарская». І ўсё для таго, каб пабудаваць замест іх гмахі ды паркоўкі. Ахвярамі развіцця гораду могуць стаць жыхары амаль паўсотні дамоў. Прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёну сталіцы намагаліся супакоіць людзей, якія прыйшлі на прэзентацыю праекту забудовы свайго раёну. Маўляў, інвестара пакуль няма, таму пытанне застаецца адкрытым. Але людзей бянтэжыць і тое, чаму яшчэ цягам рыхтавання праекту ўлады не дазналіся іхнае меркаванне.

Апытанне: у якім выпадку вы згодзіцеся на знос вашага дому?

Апошнім часам інфармацыя пра канфлікты паміж жыхарамі, чые дамы маюць знесці, і сталічнымі ўладамі не сыходзіць са старонак медыяў.

Асмалоўка, Лошыца, Сельгаспасёлак… і гэта далёка не поўны спіс раёнаў Менску, жыхары якіх могуць пазбавіцца свайго жытла. Мы запыталі менчукоў, што б яны рабілі, калі б апынуліся ў гэткай сітуацыі.

У Лідскім раёне ўлады загадалі прыбраць самаробны аквапарк

У вёсцы Агароднікі Лідскага раёну Вячаслаў Козел збудаваў на беразе Нёмну спартова-забаўляльны комплекс

Аквапарк, футбол, каруселі, гарадкі – забавы на розны ўзрост, як для дзяцей, гэтак і для дарослых. Пенсіянер абсталяваў зону адпачынку за ўласны кошт і грошай з тых, хто адпачывае, не бярэ. Чыноўнікі ж абвінавацілі спадара Вячаслава ў захопе тэрыторыі ды прымушаюць знесці комплекс. Райвыканкам ужо выдаў загад расчысціць тэрыторыю да 1 кастрычніка.

Каментары