Дыпломная «Антыгона» на новай сцэне Купалаўскага


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQlRzamk1TWxGVEElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У Купалаўскім тэатры – «Антыгона», антычныя жарсці ў інтэрпрэтацыі класіка XX стагоддзя Жана Ануя. Гэта не толькі прэм’ера спектаклю, але і адкрыццё новай камернай сцэны.Не кожны малады рэжысёр можа пахваліцца тым, што ягоная дыпломная праца ідзе ў Купалаўскім, няхай і на камернай сцэне. Мікалай Капульцэвіч, студэнт Мікалая Пінігіна, сціпла хаваецца ад журналістаў. Ён дэбютуе з «Антыгонаю» французскага драматурга (у свой час п’еса нарабіла шуму ў акупаваным Парыжы). Мастачка спектаклю, для якой гэта таксама студэнцкая спроба, вытрымала мілітарысцкую тэму, апрануўшы актораў-купалаўцаў у шынялі.

ЛІДЗІЯ МАЛАШАНКА, МАСТАЧКА: «Сам сэнс спектаклю «Антыгона» – гэта барацьба агульнапрызнаных чалавечых каштоўнасцяў і дзяржаўных. Вось гэты квадрат – ён нечым падобны да баксёрскай арэны, усё адбываецца там, і няма куды падзецца».

Невялікі квадрат у якасці сцэны, абкружаны гледачамі, сапраўды змушае шукаць незвычайных рашэнняў.

МІКАЛАЙ ПІНІГІН, МАСТАЦКІ КІРАЎНІК ТЭАТРУ: «Там сціплыя сродкі патрэбныя, у той час, калі іх асабліва няма цяпер, блізкі кантакт з гледачом: у зале 80–90 месцаў, і невялікія спектаклі – прыкладна паўтары гадзіны, еўрапейскі фармат».

У Камерную залу перанясуцца спектаклі, якія раней ішлі на Малой сцэне, што застаецца на працяглай рэканструкцыі. Але яна адкрытая і для студэнцкіх прэм’ераў. Наступная – 29 снежня, сучасны беларускі твор «Шабаны» Альгерда Бахарэвіча ў інсцэнізацыі Алены Ганум.Іншыя тэмы: Мастацтва ценяграфіі адраджаецца ў Грузіі. Юбілейны праект «250» у гонар Міхала-Кеафаса Агінскага прэзентуецца ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.Аляксандра Дорская, Ірына Дарафейчук, «Белсат»