«Дрэнныя мамкі-2» і «Зоркавыя войны-8»


Расейскі, а разам з ім беларускі кінапракат патроху губляюць актуальнасць, кажа Сяргей Філімонаў.

У свеце цяпер дэманструецца скандальная фантазія пра чалавека амфібію, тут яна з’явіцца толькі ў студзені, на гэтым тыдні пачаўся пракат новай стужкі Ўудзі Алена, у Беларусі яе пакажуць у лютым. Затое мы дачакаліся поп-камедыі «Дрэнныя мамкі-2».

Галоўнай прэм’ерай глабальнага пракату, як чакаецца, будзе новая серыя «Зоркавых войнаў» «Апошнія Джэдаі», якая пачне дэманстравацца з наступнага тыдня – у тым ліку і ў нас.

Падрабязней у рубрыцы «Кінапрэм’еры тыдня».