Гарачы каментар Добраахвотнік Зубр: Чым больш на нас будуць ціснуць, тым больш гэта нам на руку


Улады Беларусі канчаткова вызначыліся адносна беларускіх добраахвотнікаў. Грамадзянаў, якія ваююць у чужой краіне за ідэю, на радзіме будуць саджаць. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў адпаведны законапраект.Гаворка пра дапаўненні ў Крымінальны кодэкс Беларусі. Заканадаўства прадугледжвала адказнасць толькі для наймітаў, то бок тых, хто ваюе выключна з карыслівай зацікаўленасці. І гэта не дазваляла прыцягнуць да адказнасці грамадзянаў, якія бяруць удзел ува ўзброеных канфліктах з ідэйных ды іншых перакананняў. А таму ўрад паспяшаўся выдаліць гэты прабел.Як падкрэсліў кіраўнік КДБ Вакульчык, удзел грамадзянаў Беларусі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаваў «стварае пагрозу ўцягнення рэспублікі ва ўзброеныя канфлікты на шкоду нацыянальным інтарэсам. Такая сітуацыя адмоўна адбіваецца і на міжнародным іміджы нашай краіны».У студыі «Гарачага каментара» добраахвотнік «Зубр».– Я быў інструктарам па фізвыхаванню, прыехаў ва Украіну крых больш чым год таму. І мне прапанавалі застацца, бо была вакансія. Я не прымаў удзелу ў баявых дзеяннях, але ўсё роўна супраць мяне і маіх блізкіх рэпрэсуюць.– А навошта вы паехалі ва Украіну?– Украіна мой братскі народ, я вельмі добра да іх стаўлюся. Я пабачыў, як гэта ўсё пачыналася, па магчымасці я некалькі разоў прыяжджаў на Майдан. Пасля меў сямейныя праблемы, але больш года таму я вярнуўся, вырашыў, што трэба дапамгчы.– А калі б гэта была не Украіна?– Я думаю, што адназначна б прыехаў і дапамог.– Чаму адназначна? З якіх мэтаў вы выходзіце?– У нас стагоддзі сумеснай гісторыі. Мы жылі ў адной дзяржаве, пакуль не прыйшла імперская Расея. Палякі, літоўцы, украінцы – мае браты. Я ведаю, што такое Расея і ведаю, што такое імерскія амбіцыі.– Вы б працянулі змаганні, калі б перакінулась на Беларусь?– Канешне, Расею трэба затрымаць на Данбасе пакуль яе апетыты не перакінуліся на Беларусь.– Цяпер пачалі вайну супраць добраахвотнікаў, штосьці змянілася ад моманту, калі вы вырашылі паехаць ва Украіну?– Калі мы даведаліся, што ў мяне і маіх знаёмых прайшлі вобшукі, якія знаходзяцца ва Украіне і многія не ваююць, а займаюцца валанцёрствам, мы адразу ж правялі пікет, каб паказаць рэжыму, што мы не баімся. З’явілася інфармацыя, калі ў Эдуарда Лобава быў вобшук, то прымянялі фізічную сілу, я зразумеў, што з Лукашэнкі знялі санкцыі, але дзеяць ён будзе па-старому.  Беларуская ўлада нас не запужае. Я думаю, што ўлада будзе змяняцца ў Беларусі. Чым больш на нас будуць давіць, тым больш гэта нам на руку.Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.

Каментары