Добраахвотнік Ян Мельнікаў, які ваюе на ўкраінскім баку, выказаўся наконт прысуду баевіку ДНР з Рэчыцы.
Два гады так званай «хіміі» за ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе. Такі прысуд атрымаў беларус Віталь Мітрафанаў, які ваяваў на баку так званай Данецкай Народнай Рэспублікі. Справу 41-гадовага жыхара Рэчыцы разглядаў Гомельскі абласны суд. Яго выпусцілі з-пад варты ў залі суда – ён знаходзіцца на падпісцы аб нявыездзе. Паводле дадзеных медыяў, Мітрафанаў быў на Данбасе з красавіка па чэрвень гэтага года. Прысуд за найміцтва абмяркоўваем з Янам Мельнікавым, беларусам-добраахвотнікам, чальцом тактычнай групы «Беларусь» у складзе ўкраінскіх сілаў.
«Данбас – тэрыторыя Украіны. Калі яны (прыхільнікі сепаратыстаў Данбасу з Беларусі) здзяйснялі супрацьпраўныя дзеянні на гэтай тэрыторыі, то беларускія ўлады павінныя перадаваць іх украінскаму боку. Ужо ўкраінскі бок павінен вырашаць, ці здзейснілі яны злачынства адносна дзяржавы і Крымінальнага кодэксу Украіны, і прыцягваць да адказнасці», – заявіў Ян Мельнікаў.
Размова цалкам – на відэа вышэй.
Фотаздымак на застаўцы да відэа zn.ua