Размова дня «Для службовага карыстання»: што новага рыхтуюць «дармаедам»?


У Менск прыязджала місія міжнародных прафсаюзных арганізацыяў. Не пад Першамай, а таму што ў Беларусі парушаюцца правы працоўных.

Місія не змагла сустрэцца з Адміністрацыяй прэзідэнта, якая ўсё вырашае, кажа кіраўнік Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Бухвостаў. Перамовы былі на ўзроўні намеснікаў міністра працы.

Між тым, Беларусі пагражаюць санкцыі, у тым ліку праз так званую барацьбу з «дармаедамі».

Становяцца вядомымі дэталі дэкрэту нумар 1. Пакуль яны пад грыфам «для службовага карыстання».

Падрабязней пра «сакрэты» ураду – у праграме «Размова» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Бухвоставым.

Каментары