Гарачы каментар Для беларусаў стукацтва – ганебная справа


Усім добра вядома, што інфармацыя – дорага каштуе. Тым больш, інфармацыя пра злачынствы. Аднак чаму ўрад Беларусі пастанавіў змагацца з карупцыяй пры дапамозе…грошай? А менавіта – платаю за даносы на хабарнікаў. Зрэшты, як сёння заявіў прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Беларусі, гэткая практыка зусім не навіна.Урад Беларусі прыняў пастанову, згодна з якім грамадзяне могуць атрымаць грашовую ўзнагароду за дапамогу ў барацьбе з карупцыяй. Памер выплаты залежыць ад цяжкасці злачынства, якое дапамогуць выявіць пільныя грамадзяне. Гэтак, за інфармацыю пра цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства можна атрымаць да 500 долараў, звесткі пра менш цяжкія злачынствы ацэньваюцца максімум 300 долараў. Важна, што атрымаць узнагароду не могуць тыя, хто мусіць змагацца з карупцыяй паводле абавязку службы. У прыватнасці, вайскоўцы ды чыноўнікі. Не распаўсюджваецца аплата і на асобаў, датычных да злачынства, пра якое яны паведамілі.У студыі «Гарачага каментара» Віталь Цыганкоў, палітычны аглядальнік радыё «Свабода».Прадстаўнік пракуратуры, сказаў, што гэта пастанова не навіна. Для вас гэта навіна?– Прадстаўнік пракуратуры меў рацыю, бо ў заканадаўстве такая магчымасць прадугледжана даволі даўно. Пастанова Саўміна больш удакладніла гэтую практыку, якая дасюль не была прадстаўлена ў грамадстве.Чаму менавіта цяпер гэта стала падзеяй?– Улады такім рашэннем забіваюць двух зайцаў. Першае – у момант сацыяльнага напружання, і гэта лозунг кожнай папулісцкай улады. Другі аспект – людзі бяднеюць, а ім даецца яшчэ адна магчымасць зарабіць.Ці чакаць хвалю стукацтва ў Беларусі?У большай часткі нашага насельніцтва гэткая дапамога ўладам лічыцца ганебнай.Больш глядзіце ў відэа вышэй.belsat.eu

Каментары