Гарачы каментар «Дэкрэт №7 пакідае прастору для карупцыі», – прадпрымальнік


Палата прадстаўнікоў 7 снежня прыняла да ведама прэзідэнцкі Дэкрэт №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва«, які ва ўрадзе называюць ключавым дакументам па паляпшэнню бізнес-клімату ў краіне. Ці прывядзе гэты дэкрэт да рэальных зменаў?

«Улада вырашыла неяк прыпыніць сыход людзей і фінансаў за мяжу. Не больш. А так – гэта проста карцінка. Ніхто не адмяняў планавую эканоміку ў нашай краіне», – кажа госць «Гарачага каментара» прадпрымальнік і грамадскі актывіст Віктар Гарбачоў.

Паводле Гарбачова, дэкрэт №7 пакідае вялікую прастору для карупцыі

«Згодна з дакументам, з моманту выяўлення парушэнняў у прадпрымальніка да вынясення рашэння суда застаецца прамежак часу, калі бізнэсовец можа дамовіцца з тымі, хто яго злавіў за руку. Дамовіцца – я так разумею – гэта даць хабар. Гэта значыць пакідаюць прастору для карупцыі. Гэта толькі на руку кантралюючым органам. Яны зловяць чалавека і скажуць – давай дамаўляцца, нам не трэба 200 базавых, нам трэба 100 базавых. І чалавек будзе вымушаны на гэта ісці. То бок, гэта будзе карупцыя», – кажа ён.

Цалкам размова – ў відэа.

Каментары