Даведайцеся, ці вы – «сярэдні клас»?


Па ўсім свеце «сярэдні клас» – гэта людзі не бедныя, стабільныя ды працавітыя. «Мяне ва ўсім тым непакоіць два словы: «не бедны», бо, здаецца разуменне той «не беднасці» за сто год бальшавізму ў нас далёка ад іхнага адышло», – кажа эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі, ён прааналізаваў, колькі беларусаў можна назваць прадстаўнікамі сярэдняга класу.

Апынулася, што ў нашай краіне пад глабальныя паказнікі гэтага класу падпадае ўсяго толькі 3 % сем’яў. Для параўнання, у Кітаі – 11, ЗША – 35, у Японіі, Італіі, Брытаніі – 50%.

Прадстаўнік сярэдняга класу мае сямейны заробак большы за 5000 рублёў на асобу на месяц. А сярэдні беларус – 700 рублёў (і траціна людзей зарабляе менш за тое).

У прадстаўніка сярэдняга класу ёсць аўта на кожнага дарослага ў сям’і, а пакояў у кватэры – на адзін больш чым ў сямʼі людзей. Беларусу ж, кажуць, дастаткова 15 метраў на асобу ў Каменнай Горцы.

«Пра насельнікаў іншых месцаў з прыбіральняю на двары, а такіх тут кожны трэці, варта пагаварыць асобна. Бо чаго яны так жывуць на выспе стабільнасці ў цэнтры Еўропы – начальства нам не тлумачыць», – дадае Міхал Залескі.

Наколькі ўсе сапраўды стабільна ды «сярэдне» на Беларусі – глядзіце: