Размова дня Дабрачыннасць: наколькі шчодрыя беларусы?


Калі грошы на лячэнне хвораму дзіцяці збірае ўся краіна, што гэта азначае: у беларусаў – вялікае сэрца або дзяржава недапрацоўвае?Кіраўніца Фонду «Шанец» Наталля Маханько кажа, што ён дапамагае дзецям у тых выпадках, «калі лячэнне не можа быць аплачана за кошт дзяржаўных бюджэтных сродкаў». Што гэта за выпадкі?Каму дабрачынцы дапамагчы не змогуць, як бы ні хацелася? Ці хварэюць беларускія дзеткі праз Чарнобыль часцей, чым у іншых краінах? Наколькі шчодрыя беларусы, калі чуюць, што хворым дзецям патрэбная дапамога? Наталля Маханько кажа, што «у ЗША 80-90% людзей уключаныя ў дабрачыннасць і вырашэнне сацыяльна значных пытанняў». А ў нас?Падрабязней – у «Размове дня» са Святланаю Калінкінай.

Каментары