Асабісты капітал Чыноўнікі зарабляюць на алкаголіках


Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі падлічыў, што 2-3 мільёны чалавек штодня набываюць алкагольныя напоі. Праз рознічны гандаль алкаголю летась прадалі амаль на 3,5 мільярды рублёў. І з кожнай капейкі, заробленай прадаўцамі, дзяржава атрымоўвае прыбытак у выглядзе акцызу.

«Між тым, на адно злачынства, звязанае з продажам наркотыкаў, прыпадае тры, звязаных з іх ужываннем. Тры чвэрці побытавых боек і забойстваў – праз п’янку», – дадае Міхал Залескі.

І паляць беларусы таксама масава: каля двух мільёнаў чалавек штодня набываюць цыгарэты. Прыбытак ад цыгарэт прыкладна роўны прыбытку ад наркагандлю. А акцыз – у бюджэт.

«Ужыванне рознай атруты стала сацыяльнаю нормаю, звычаем, спосабам уцячы ад праблем, а да таго ж крыніцаю папаўнення бюджэту, у каторым ёсць і артыкул пра барацьбу з… Заганнае кола» – робіць вынік Міхал Залескі.

А якую інфармацыю пра алкаголікаў і наркаманаў дзяржава хавае ды колькі б маглі жыць беларусы, каб не розная атрута – глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары