Dэвайс Чарвяковая ферма: у будучыні мяса заменяць казюркамі


У сувязі з прагнозамі змянення клімату, што не дазволяць развівацца мясной прамысловасці, крыніцаю бялку могуць стаць казюркі! Менавіта за гэтую ідэю ўхапіўся чарговы стартап на платформе «Кікстартар».Гэджэт пад назваю «вулей», распрацаваны аўстрыйкаю КатарЫнаю Унгер, здольны вырабляць ад 200 да 500 грамаў мучных чарвякоў штотыдзень! Адзінае, што спатрэбіцца, – гэта падкідаць ім харчовыя адкіды і перасоўваць на розныя ўзроўні адмысловыя палічкі. Пасля таго, як мучныя чарвякі дасягаюць патрэбнага памеру, іх можна замарожваць і выкарыстоўваць для розных страваў. Тое, што еўрапейцы пакуль не гатовыя да пераходу на гэткі спецыфічны прадукт, стваральнікаў не пужае. Бо казюрак ужо вельмі даўно ядуць на ўсходзе, дзе гэткая страва – нават далікатэс.

Каментары