ПраСвет Чаму чачэнцаў з Беларусі не ўпускае Польшча? Якія беларускія прадукты любяць у Латвіі?


Што перашкаджае Менску з Кіевам? Чаму чачэнскія дзеці ў Берасці сталі закладнікамі вялікай палітыкі? Ці Палессе чакае экалагічная катастрофа? Якія беларускія прадукты любяць у Латвіі? Ці Трамп верне амерыканскія танкі з Еўропы? Пра гэта ў «ПраСвеце» з Сяргеем Пелясой.

Нож у спіну і пацалункі. Складанасці пошуку альтэрнатывы для расейскай нафты

Беларусь сурʼёзна разглядае варыянт паставак даражэйшай нафты праз Украіну, з якою Расея фактычна ваюе. Каментуюць Ігар Тышкевіч з Кіева і Таццяна Манёнак з Менску.

Ці Палессе чакае новая экалагічная катастрофа?

Каму патрэбны міжнародны водны шлях E-40? Інтэрвю з навуковым супрацоўнікам Цэнтру экалагічнай эканомікі Святаславам Валасюком.

Закладнікі вялікай палітыкі. Чачэнскія дзеці з вакзалу ў Берасці

Некалькі тысяч чачэнцаў – грамадзянаў Расеі – качуюць у Берасці. Яны хочуць выехаць у Еўрапейскі Звяз праз Польшчу. Але Варшава не дае дабро. У мігрантаў канчаюцца грошы, надыходзіць зіма. У асабліва цяжкой сітуацыі апынуліся малыя. Уласны рэпартаж нашых карэспандэнтаў.

Чаму Польшча, якая раней дала прытулак дзясяткам тысячаў уцекачоў з Чачэніі, сёлета перастала пускаць каўказцаў да сябе?

Якім чынам праблема мігрантаў у Берасці звязаныя з аблавамі супраць ісламістаў у Нямеччыне і вайной у Сірыі? Інтэрвʼю з Кшыштафам Ледэлем, дырэктарам Цэнтру даследаванняў тэрарызму ў Варшаве.

Якія беларускія тавары любяць у Латвіі?

Рыга адмяняе візавы збор для беларусаў на час калядных святаў і пабудуе плот на мяжы з Беларуссю. Ці ёсць канфлікт у гэткіх пастановах? Што на гэта Літва? Каментуе палітолаг Віціс Юрконіс з Вільні.

Ці Трамп верне амерыканскія танкі з Еўропы?

Чаго чакае свет ад прэзідэнта, а не кандыдата Трампа. Каментуе вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Каментары