Размова дня Чаму беларускія нацыяналісты зайшлі ў тупік?


Чаму эсэ Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) «Адвечным шляхам», напісанае амаль 100 год таму, актуальнае сёння болей, чымсьці тады? І чаму да яго сталі апеляваць сучасныя беларускія мысляры?Што б Абдзіраловіч з яго ідэямі цякучасці формы і кааперацыі для нацыятворчасці сказаў сённяшнім беларусам?

«Можна вывесці такі ўрок з яго пазіцыі, звязаны з тупіковымі хадамі нацыяналістычнага дыскурсу ў Беларусі. Есць цэлы шэраг інтэлектуалаў, адукаваных і таленавітых людзей, якія фармулююць свае сацыяльныя і палітычныя перакананні, якія тычацца ў тым ліку нацыятворчасці, у такім рэжыме, якія супярэчаць устаноўкам Абдзіраловіча. Яны даюць больш імпульсаў для дэзынтэграцыі, чымсьці для паўставання выспаў салідарнасці», – лічыць доктар філасофіі Таццяна Шчытцова.

Падрабязней – у «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам.

Каментары