[vc_single_image image=”197021″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]
Прафесар Павал Церашковіч, гісторык, былы старшыня сенату ЕГУ распавёў ў «Гарачым каментары», як знішчылі ЕГУ.
Воля Саўле: Што азначае сыход Поліка для вас асабіста?
Павал Церашковіч: Асабіста да спадара Поліка ў мяне спецыфічнае стаўленне: калі Поліка прызначалі на пазіцыю проваста (першага прарэктара. – Заўв. «Белсат») у снежні 2013 года, я быў адзіным сябрам кіроўнае рады ЕГУ, які выступіў супраць. Менш чым праз два месяцы мяне звольнілі з універсітэту.
Чаму вы выступілі супраць? У вас былі на гэты конт пэўныя думкі?
Калі я даведаўся, што Полік – адзін з кандыдатаў, я паглядзеў ягонае CV, і даведаўся пра сумную гісторыю апошняга амерыканскага каледжу, дзе ён працаваў. У мяне адразу з’явіліся пытанні, як можна запрашаць такога чалавека на адказную пасаду ў ЕГУ
Якога – такога?
У каледжы, дзе працаваў спадар Полік, праз некалькі гадоў узнік вялікі дэфіцыт бюджэту. Ён вырашыў скараціць гэты дэфіцыт звальненнем выкладчыкаў, і на агульным сходзе выкладчыкі выказалі яму недавер. У выніку ён павінен быў сысці ў адстаўку – у ЗША быў вялікі розгалас. Фактычна некалькі Полік быў без працы. Таму я палічыў, што гэтая асоба абсалютна не падыходзіць для нашага ўніверсітэту.
Вы лічыце, гэта была памылка кіраўніцтва ўніверсітэту?
Я не думаю, што гэта была памылка. Пры асабістай сустрэчы ў Вільні, ужо праз дзесяць хвілінаў размовы спадар Полік прызнаўся, што мае асабістыя адносіны з Дэнам Дэвідсанам. Гэта асоба нумар два ў кіроўнай радзе ЕГУ.