Жыллёва-камунальная гаспадарка – сфера, у якой беларусы ад чыноўнікаў увесь час чакаюць сюрпрызаў.
Гаворка зазвычай вядзецца пра павышэнне тарыфаў, бо ўлады стала падкрэсліваюць: камунальныя паслугі для беларусаў субсідуюцца дзяржаваю. Гэтым разам улады заявілі, што будуць удасканальваць саму сістэму ЖКГ.
Канцэпцыя развіцця сферы да 2025 года прадугледжвае шэраг зменаў – гэта, між іншага, зацвярджэнне дзяржаўнае праграмы «Чыстая вада», паскораная замена ліфтаў і цеплавая рэабілітацыя жылых дамоў. На гэтым фоне камунальныя паслугі працягваюць даражэць – 1-га верасня адбылося чарговае падвышэнне, у сярэднім на 8 %. Паводле падлікаў журналістаў «Tut.by», вага сярэдняй жыроўкі са студзеня можа вырасці амаль на чвэрць.
У «Гарачым каментары» – былы супрацоўнік ЖКГ Павел Спірын.
«Трэба дапусціць на рынак жыллёва-камунальных паслугаў усіх жадаючых ды прыбраць дзяржаўнае рэгуляванне. Як у нас атрымоўваецца: незразумелым чынам разлічваюцца тарыфы, не эканамічна», – заявіў Павел Спірын.