ПраСвет Былы працаўнік Пентагону: «Лукашэнка – не марыянетка»


Прасвет на Варшаўскім Форуме Бяспекі. Інтэрв’ю з былым дарадцам Джо Байдэна Майклам Карпэнтэрам і кіраўнічкай замежнай камісіі Вярхоўнай Рады Украіны Ганнай Губко. А таксама каментары экспертаў Форуму ў нашых матэр’ялах.

Газавы яблык разладу

Паўночная плынь – 2. Якія рэальныя мэты новага газапраекту? Канец дыпламатыі: ці пойдзе Кіеў на разрыў стасункаў з Масквою? Токіе-Сеул-Пекін. Ад каго Трамп уцякае ў Азію?

Праект, які афіцыйна мае на меце павысіць энергабяспеку ў Еўразвязе. А ў рэальнасці пасварыў чальцоў Абʼяднанай Еўропы. Крытыкі газаправоду «Паўночная плынь-2», які мае злучыць Расею ды Нямеччыну, перакананыя, што Масква збіраецца ўзмацніць залежнасць Еўропы ад паставак з Масквы. Голас у справе бярэ Еўракамісія, якая абвесціла пра намер падпарадкаваць газаправод еўрапейскім законам. Ці паспее Еўразвяз змяніць правілы гульні? І як гэта паўплывае на Беларусь?

Высвятляла Вольга Жарнасек

Украіна і Расея. Канец дыпламатыі?

У канфлікце паміж Кіевам і Масквой застаецца ўсё менш месца для дыпламатыі.

Украіна можа стаць яшчэ адной краінай постсавецкай прасторы, якая ўвогуле не мае дыпламатычных зносінаў з Расеяй. Ужо на наступным тыдні Вярхоўная Рада назаве сваю ўсходнюю суседку агрэсарам і акупантам. Які чарговы крок можа зрабіць Кіеў і якую ролю ў гэтым працэсе адводзіць Беларусі расейская прэса?

Матэрыял Руслана Шошына

Ад праблемаў, за Ціхі Акіян

З Гавайаў у Токіё, адтуль у Сеул, затым некалькі дзён у Пекіне, паездка па Вʼетнаме і ўрэшце канцавы прыпынак у Маніле. Гэтак выглядае працоўны тыдзень Доналда Трампа.

Ад завярэнняў у вайсковым падтрыманні хаўруснікаў, пагрозаў у бок Пхеньяна, эканамічна-забаўляльнага побыту ў Пекіне да магчымай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. У буйным ціхаакіянскім турне амерыканскі лідар, можа нават забыцца пра ўсё цяжэйшую для яго ўнутрыпалітычную абстаноўку. Разбіраўся Усевалад Шлыкаў

Глядзіце «ПраСвет» з Алінай Коўшык

Каментары