Асабісты капітал Бясплатная медыцына лечыць ці калечыць?


Серафіму Калантаю ўсяго дванаццаць гадоў, але ён перажыў дзве аперацыі на мозгу. Усё праз тое, што паўтара года таму ён атрымаў двайны пералом асновы чэрапу падчас заняткаў фізкультураю ў школе.

Аднакласнік скінуў на Серафіма гандбольныя вароты, настаўнік выклікаў хуткую і тая зафіксавала, што ў хлопчыка вылецелі барабанныя перапонкі. Дактары выратавалі хлопцу жыццё, але не слых. Адное вуха ў яго цалкам не чуе. Цяпер яму патрэбныя моцныя лекі для памяці ды паляпшэння кровазвароту мозгу.

Траціну года Серафім праводзіць у шпіталях. Нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са здароўем, атрымаць пасведчанне інваліда для Серафіма Калантая выявілася цэлаю праблемай. Паліклініка замаруджвала працэс, і маці Серафіма Святлана дайшла да міністра аховы здароўя, каб той асабіста разабраўся ў справе хлопчыка. Сёння Серафім мае групу, але патрэбныя яму лекі маці набывае за свае грошы: паліклініка адмаўляецца выпісваць дарагія прэпараты. Дзеці, якія маюць інваліднасць, да васямнаццаці гадоў забяспечваюцца бясплатнымі лекамі. Але ільгота датычыць толькі прэпаратаў, улучаных у адмысловы спіс Міністэрства аховы здароўя. І тое, што выпісваюць сыну Святланы, яму не дапамагае. Святлана Калантай працуе ў ЖКГ дворнікам, ейны муж – ляжачы інвалід, і яна штомесяц аддае на лекі 200 рублёў – амаль увесь заробак.

Чаму паліклінікі не хочуць выпісваць дарагія прэпараты і ці маюць яны на гэта права, якіх прэпаратаў у Беларусі не знайсці, каму лягчэй паехаць за мяжу, чым чакаць, калі неабходныя лекі з’явяцца ў нашай краіне, глядзіце ў сюжэце (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

  • Улады здзекуюцца з малога бізнесу
  • Чаму настаўнікаў замянілі рэпетытары?
  • Улады хочуць мець 320 рублёў з сям’і за ацяпленне і электрычнасць

Праграма «Асабісты капітал» цалкам:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце.

Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках.

Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары