Сальдa Будзе хуткі інтэрнэт: аператары змагаюцца за кліентаў


Яшчэ адзін аператар мабільнай сувязі завяршае працы па стварэнні сеткі 4G. Кампанія Life паведамляе, што гатовая неўзабаве прадставіць сваім карыстальнікам доступ да звышхуткаснага інтэрнэту. Узмацненне канкурэнцым на насычаным беларускім рынку мабільнай сувязі мае пайсці на карысць абанентам.Мабільная сувязь – паслуга, ад якой нават у крызіс не адмаўляюцца. Праўда, гэты рынак ў нашай краіне цяпер перанасычаны. У Беларусі амаль 11,5 млн карыстальнікаў мабільнай сувязі на 10 млн чалавек насельніцтва. То бок некаторыя маюць не адну, а дзве, тры ці нават болей сімак. Але з пачатку году абаненцкая база ў аператараў Velcom і МТС пачала нязначна скарачацца. І толькі кампанія life:) паведамляе пра рост колькасці абанентаў на 10 %.«За апошні год было перанесена больш за 30 тысячаў абанентаў з іншых аператараў. А наагул з моманту з’яўлення паслугі ў 2012 годам такой магчымасцю скарысталіся на нашу карысць каля 50 тысячаў абанентаў», – паведамляе прадстаўніца «Life:)» Наталля Радзівілка.Звязана гэта ў першую чаргу з досыць актыўнай маркетынгавай палітыкай маладой кампаніі, якія імкнецца павялічыць сваю долю на рынку мабільнай сувязі. Velcom працягвае пазіцыянаваць сябе як самы якасны пастаўнік паслугаў. А МТС з’яўляецца самым вялікім па колькасці абанентаў. У такіх варунках аператары вядуць вострую канкурэнцыю за кожнага абанента.

«Назіраецца рост інтэрнэт-карыстальнікаў, рост папулярнасці смартфонаў, а разам з гэтым павялічваецца аб’ём трафіка на абанента, які людзі выкарыстоўваюць штогод. У сувязі з гэтым мы інвестуем у сетку, неўзабаве адбудзецца запуск LTE. Інтэрнэт-трафік будзе даволі даступным для карыстальнікаў. Плануем развіваць таксама не толькі лінейку сваіх камбінаваных тарыфных планаў, але і лінейку безлімітнага тарыфнага плану», – распавядае Наталля Радзівілка.

Да высілкаў на канкурэнцыйную барацьбу дадаюцца складанасці звязаныя з дэвальвацыяй. Усе тры мабільныя аператары з замежным капіталам. У рублях паступленні ад кліентаў растуць, але кампаніі адзначаюць моцнае скарачэнне ў валютным выражэнні. З мэтаю захавання кліентаў і далейшых інвестыцыяў для развіцця, кожная кампанія вымушаная праводзіць аптымізацыю сваіх унутраных выдаткаў.Таксама ў выданні: На тле падзення эканомікі банкі паведамляюць пра істотнае скарачэнне прыбыткаў.

Каментары