Будаўніцтва ў Курапатах – здзек з беларусаў


Рэстаран «Паедзем, паядзім» адкрыецца напрыканцы тыдня ў паўсотні метраў ад курапацкага мемарыялу. Размах установы, дарэчы, адпавядае размаху сталінскіх расстрэлаў ува ўрочышчы: агульная зала разлічаная на 300 чалавек, да восені мае з’явіцца яшчэ лазня і саўна.

Грамадская актывістка Ганна Шапуцька кажа, што, што гэта правакацыя супраць беларускага народу.

«Калі ўсё пачыналася, думалі, што людзі па недасведчаннасці ўклалі грошы, купілі будаўніцтва. Але з кожным днём такія думкі прападаюць. Людзі робяць наўмысна і свядома. Гэта робяць ворагі беларушчыны».

Але людзі не дадуць знішчыць памяць, кажа Ганна Шапуцька.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»