Свет Бразільцы зладзілі карнавал, калі даведаліся пра імпічмент прэзідэнту


https://www.youtube.com/watch?v=ZMMtpQgA2jkПрэзідэнт Бразіліі Дыўма Русэф прайграла галасаванне аб імпічменце. За адстаўку дзейнага прэзідэнта выказалася большасць дэпутатаў ніжняй палаты бразільскага парламенту. Рэакцыяй вуліцы на палітычныя змены зрабіўся сапраўдны карнавал.367 галасоў дэпутатаў ніжняй палаты парламенты Бразіліі за імпічмент Русэф, 137 супраць і далейшы палітычны лёс прэзідэнта Бразіліі будуць вырашаць ужо ў сенаце. Але збольшага Русэф ужо нават не кволая качка, як гавораць у амерыканскай палітыцы. Праз два гады пасля перавыбараў Русэф згубіла ўсю сваю папулярнасць: 60 % бразільцаў падтрымліваюць рашэнне пра яе адстаўку.

«Імпічмент павінен быць ухвалены і перайсці ў Сенат, каб пазбавіць гэтых людзей улады», – кажа жыхар Сан-Паўлу.

Сваіх апанентаў Русэф вінаваціць у палітычнай змове і падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Абвінавачанні ў бок самой Русэф больш канкрэтныя, ёй інкрымінуюць тое, што яна схавала рэальны бюджэтны дэфіцыт краіны, калі пераабіралася на пасаду прэзідэнта ў 2014 годзе. Гэтыя абвінавачанні Русэф дарэчы прызнае, але не лічыць свае дзеянні незаконнымі, спасылаючыся на тое, што папярэдняя адміністрацыя рабіла тое самае.Таксама дзеючую прэзідэнтку вінавацяць у выкарыстоўванні дзяржбюджэту на фінансаванне сваёй выбарнай кампаніі. Чальцы каманды Русэф заяўляюць, што ў Сенаце галасаванне ў справе імпічменту будзе больш прадметным.Магчымая адстаўка прэзідэнта Бразіліі гэта рэакцыя грамадства на скандал у нафтавай кампаніі «Petrobras», дзе карупцыйныя дамовы сягалі млрд долараў. Гаворка ідзе пра хабары, махінацыі з тэндэрамі і іншыя злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. І менавіта Русэф узначальвала савет дырэктараў «Petrobras» у 2003-2010 гадах.А галоўным бенефецыарам карупцыйных схемаў лічаць былога прэзідэнта Бразіліі Лулу да Сільва.Больш за тое, мясцовая прэса праводзіла паралелі паміж тандэмам да Сілва і Русэф, і Пуціна і Мядзведзева. У тым сэнсе, што дзеючую бразільскую прэзідэнтку вінавацілі ў несамастойнасці.

Тэгі: 
Каментары