Размова дня Блогер Стась Карпаў: Мяжа з Расеяй з’явіцца, калі яна прызнае існаванне беларусаў


Вядоўца перадачы «Размова» Усевалад Сцебурака падвёў вынікі тыдня з блогерам і публіцыстам Стасем Карпавым.



Ці можа паміж Расеяй і Беларуссю паўстаць паўнавартасная мяжа?

«У нас будзе мяжа, калі адносіны будуць вельмі кепскія. Калі Расея цябе паважае, то аўтаматычна ненавідзіць. Тады будзе сцяна памежная. Нас у Расеі любяць, бо нас няма. Мы сябе называем беларусамі, а для Расеі ніякіх беларусаў няма. Калі Расея пачне нас заўважаць і не любіць адпаведна, вось тады будзе будавацца мяжа. І ціск на нас будзе іншы», – перакананы Карпаў.

Падрабязней – у «Размове Сцебуракі».

Каментары