Адборачны матч да чэмпіянату свету па футболе 2018 года нашыя спартоўцы згулялі з французамі. Баталія завяршылася нічыёй – 0:0. Пра атмасферу на стадыёне сённяшнія медыі пішуць больш, чым пра сам матч.
У эфіры «Белсату» яе ўзгадвае кіраўнік «Арт Сядзібы» і футбольны заўзятар Павел Белавус.
Прынамсі тое, што ў кіраўніцтве федэрацыі футболу прыйшлі класныя, файныя людзі, якія адчуваюць трэнды, адчуваюць патрэбу моладзі, заўзятараў, якія падтрымліваюць ідэі, што прапаноўваюць заўзятары – стварылі новую назву, прыдумалі цікавую форму, – а таксама тое, што на стадыёне я не бачыў амапаўцаў, а толькі сцюардаў, якія не чапалі заўзятараў, а дазвалялі ім паліць фаеры і вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі – гэта плюс.
У першую чаргу – плюс федэрацыі футбола.
Пра ўсю ўладу казаць цяжка, але менавіта федэрацыі – рэспект.
[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/3x2Clp_EzLo”][/vc_column][/vc_row]